Экспэрт: Па схеме Хадаркоўскага могуць вызваліць Статкевіча

Источник материала:  
22.12.2013 23:35 — Новости Политики

Якаўлеўскі ня згодны з камэнтатарамі, якія кажуць, што Хадаркоўскага ў турме зламалі. Але і ня верыць у тое, што экс-магнат стане апазыцыйным лідэрам:

"З Хадаркоўскага Мандэлы не атрымаецца. Не сакрэт, што ў Расеі (і ня толькі) багатых ня любяць. На прэс-канфэрэнцыі ён казаў, што ня будзе займацца палітыкай, але падкрэсьліваў, што будзе дапамагаць іншым нясправядліва асуджаным. Нібыта палітыка і праваабарончая дзейнасьць - гэта розныя рэчы. Але ў нас усё палітыка. І ў Расеі таксама".

"Хадаркоўскі хацеў быць расейскім Сорасам, - распавядае Якаўлеўскі. - Пэўныя асобы кажуць, што ён ніякі не маральны аўтарытэт, бо толькі грошы зарабляў у ліхія гады. Я бы нагадаў такія рэчы, што яго фонд "Адкрытая Расея" вельмі дапамагаў мэдыям, напрыклад, "Інтэрньюз", альбо ліцэй-інтэрнат "Падмаскоўны" для дзяцей зь цяжкм лёсам. Пра гэта забыліся".

Паводле Якаўлеўскага, Хадаркоўскі разьлічвае, што зь яго здымуць абвінавачваньні па першай справе, паводле якіх ён вінен сплаціць велізарныя сумы грошай:

"Пакуль справа ня зьнятая, ён ня бачыць гарантыяў для сябе ў Расеі. Таму не выключае, што пры нявырашаным пытаньні ня будзе мець магчымасьці ў любы час выехаць за мяжу".

←Александра Молчанова вызывают в суд для продления превентивного надзора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика