Поздравление Президента Беларуси с 400-летием пребывания иконы Божьей Матери в Будславе

Источник материала: БелТА  
06.07.2013 09:12 — Новости Политики
Вернікам Рымска-каталіцкай царквы

Паважаныя суайчыннікі!

Віншую вас і шматлікіх гасцей Беларусі з 400-годдзем
прыбыцця цудатворнай іконы Маці Божай у Будслаў.

Рымска-каталіцкая царква за час існавання на беларускай зямлі аказала значны ўплыў на адметнасць культуры і гістарычнага лёсу нашага народу. Сапраўдным сімвалам непахіснасці веры і адданасці людзей традыцыям хрысціянства стаў нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Штогод у Будслаў сцякаюцца дзясяткі тысяч паломнікаў, каб наблізіцца да свяшчэннай заступніцы Беларусі, атрымаць ад Маці Божай духоўную падтрымку. Яна нясе спрадвечную праўду дабра, міласэрнасці і любові, дапамагае аб'ядноўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў, моладзь і сталых, будучыню і мінулае, наватарства і традыцыю, каб узбагачаць новым зместам сучаснасць.

Урачыстасці ў гэтым бласлаўлёным месцы напаўняюць сэрцы гонарам і радасцю за нашу краіну. Няхай веліч і значнасць свята адчуваюць новыя пакаленні вернікаў і праз стагоддзі гучыць у Будславе малітва за Беларусь, за яе народ.

Шчыра жадаю ўсім вам здароўя, шчасця, дабрабыту і плёну ва ўсіх справах.

Аляксандр Лукашэнка

6 ліпеня 2013 года.-0-



БЕЛТА о новостях в стране и мире

←Лукашенко: национальный санктуарий Матери Божьей Будславской стал символом незыблемости веры и преданности традициям христианства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика