Аляксандр Лукашэнка: "Усё залежыць ад эканомікі"

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада вырашыць праблему затаваранасці складоў, выкарыстоўваючы розныя інструменты. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў учора прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу, паведамілі БелТА ў прэс-службе Прэзідэнта.

На сустрэчы быў разгледжаны комплекс пытанняў, што датычацца сацыяльна эканамічнага развіцця краіны. Адной з асноўных тэм даклада стала сітуацыя з нерэалізаванымі таварамі і прадукцыяй на складах прадпрыемстваў.

"Што адбываецца ў свеце, усім нам вядома, ураду тым больш. Зразумела, што расійскія і заходнееўрапейскія рынкі праселі, калі не сказаць больш аб Еўропе, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Што тут скрываць, Расія спрабуе ў гэтай сітуацыі абараніць сваіх таваравытворцаў, у тым ліку вытворцаў сельгастэхнікі, што недапушчальна ў Мытным саюзе, калі мы сапраўды спрабуем пабудаваць яшчэ больш цесны саюз. Але трэба зразумець і Расію: свая кашуля бліжэй да цела".

Прэзідэнт выказаў занепакоенасць у сувязі з даволі вялікім аб'ёмам складскіх запасаў на асобных прадпрыемствах.

Кіраўнік дзяржавы даручыў прааналізаваць сітуацыю на кожным прадпрыемстве і зыходзячы з яго эканамічнага стану пры неабходнасці прадугледзець меры дзяржаўнай падтрымкі або льгатавання. Такім чынам, дзяржава падтрымае і таваравытворцаў, і ўнутраны рынак. Аднак размова не ідзе аб тым, што дзяржаўная падтрымка будзе мець паўсюдны і бязвыплатны характар.

Плануецца, што пытанні складскіх запасаў і рэалізацыі прадукцыі ў бліжэйшы час стануць прадметам асаблівага разгляду на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што ад работы эканомікі залежыць і сітуацыя на валютна-фінансавым рынку краіны: "Усё залежыць ад эканомікі. Нельга дапусціць дэстабілізацыі сітуацыі. Золатавалютныя рэзервы трэба захаваць, а не траціць".

Прэм'ер-міністр канстатаваў, што ў цэлым па выніках чатырох месяцаў эканоміка спрацавала даволі нядрэнна. Забяспечаны прафіцыт бюджэту, захоўваецца стабільнае становішча на валютным рынку. Рэальныя даходы насельніцтва і пенсіі выраслі больш чым на 22 працэнты. Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб тым, што павялічыліся дэпазіты насельніцтва, узрос тавараабарот.

Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на пытаннях, што датычацца знешняга гандлю.

Прэзідэнту таксама было даложана аб рабоце па рэалізацыі шэрагу праектаў. У прыватнасці, Міхаіл Мясніковіч расказаў, што ў яго адбыліся дзве сустрэчы з расійскімі інвестарамі, гатовымі рэалізаваць праекты сумесна з Нацыянальным аэрапортам Мінск і кампаніяй "Белавія".

←О разработке закона о белорусах зарубежья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика