Віншаванне Прэзідэнта
Калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з 80-годдзем з дня заснавання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Ваш тэатр — наш гонар і сапраўдны нацыянальны набытак. Яго гісторыя напоўнена яркімі адкрыццямі, незабыўнымі спектаклямі і нязгасным творчым гарэннем выдатных майстроў, якія прынеслі беларускаму мастацтву сусветную славу.
Сёння, як і дзесяцігоддзі назад, Вялікі тэатр захоўвае вернасць высокім эстэтычным ідэалам акадэмічнага мастацтва і ў той жа час застаецца на дзіва сучасным, адкрытым для смелых эксперыментаў і наватарскіх мастацкіх рашэнняў. Цудоўная плеяда праслаўленых артыстаў і маладых талентаў паспяхова вырашае самыя складаныя творчыя задачы.
Упэўнены, што калектыў вашага тэатра і надалей будзе плённа служыць беларускай культуры, узбагачаючы яе скарбніцу бліскучымі прэм'ерамі і запальваючы новыя зоркі.
У гэты святочны дзень зычу вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабра.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.