Перасягнуць рубеж у паўмільярда долараў

Источник материала:  
Беларусь разлічвае ў бліжэйшыя гады ў гандлі з В'етнамам перасягнуць рубеж у паўмільярда долараў. Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Тан Зунгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.   "Мы маем тыя тавары, якія патрэбны В'етнаму, вы маеце масу тавараў, якія патрэбны нам. Таму наша задача — у бліжэйшыя пару гадоў перасягнуць хоць бы паўмільярдны рубеж у нашым тавараабароце", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова да вельмі цеснага супрацоўніцтва з В'етнамам. "Нам вельмі важна супрацоўніцтва з вамі, каб разам з вамі выйсці на рынкі суседніх дзяржаў, трэціх краін. І гэта будзе выгадна нам, але не ва ўрон для В'етнама", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў выніку гэтага візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра В'етнама адносіны паміж дзвюма краінамі інтэнсіфікуюцца па ўсіх напрамках. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўзровень тавараабароту амаль $200 млн не адпавядае патэнцыялу дзвюх дзяржаў. "Цяперашні тавараабарот — гэта не наш тавараабарот з такой гіганцкай краінай, дзе 90 млн насельніцтва, якой з'яўляецца В'етнам. Тым больш што В'етнам належыць да краін, з якімі ў нас няма праблем", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў двухбаковых адносінах няма закрытых тэм. "Мы ні ад каго не ўтойваем, мы можам супрацоўнічаць па ўсіх напрамках: ад паставак звычайных грамадзянскіх тавараў да ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва", — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і В'етнама зусім няма разыходжанняў па міжнародным парадку дня, краіны заўсёды прытрымліваюцца аднолькавай пазіцыі. "Мы разглядаем вашу прапанову па выбранні В'етнама ў выбарныя органы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Паверце, што мы да гэтых пытанняў ставімся, як вашы сябры", — запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што В'етнам з'яўляецца для Беларусі ключавой дзяржавай у Паўднёва-Усходняй Азіі па шэрагу прычын. "Але галоўная прычына таго, што мы арыентуемся перш за ўсё на В'етнам, у тым, што мы даўнія сябры, мы ведаем адзін аднаго даўно, мы былі разам з вамі ў самыя цяжкія часы, якія мы перажывалі", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

←На встрече в Кракове замглавы МИД Беларуси подчеркнула необходимость соблюдения базовых принципов Восточного партнерства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика