"Мы вельмі сур'ёзна ставімся да захавання спадчыны"

Источник материала:  

Падчас сустрэчы з журналістамі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец у ліку іншага растлумачыў, чаму некаторыя жылыя дамы будуюцца не такімі тэмпамі, як хацелася б будучым навасёлам, а таксама расказаў пра "віцебскі Арбат" і адкрыццё новых музеяў.

Спачатку губернатар канстатаваў, што, паводле рэйтынгу, устаноўленага беларускім урадам, Віцебская вобласць па выніках мінулага года выйшла на 1-е месца па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Штогод з бюджэту вобласці больш за 60% сродкаў накіроўваецца менавіта на сацыяльную сферу. У прыватнасці, шмат зроблена для развіцця галіны аховы здароўя: за некалькі апошніх гадоў адноўлены 244 аб'екты.

Робіцца ўсё неабходнае, каб у людзей былі ўсе ўмовы па даступнасці да аб'ектаў гандлю і "бытоўкі": летась было ўведзена ў эксплуатацыю 150 аб'ектаў гандлю, якія адпавядаюць міжнародным стандартам.

Бясспрэчна, Віцебск літаральна расквітнеў усяго за некалькі апошніх гадоў: адноўлены храмы ў гістарычным цэнтры, з'явіўся "віцебскі Арбат", але ж хочацца большага. Чаму б, напрыклад, не аднавіць дом, дзе ў дзяцінстве жыў аўтар вядомай казкі "Стары Хатабыч" Лазар Лагін? Адказваючы на гэтае пытанне карэспандэнта "Звязды", губернатар сказаў, што на ўсё патрэбны час і грошы.

— Мы вельмі сур'ёзна ставімся да захавання гісторыка-культурнай спадчыны, каб Віцебск, вядомы на ўвесь свет сваёй мастацкай школай, меў сваю непаўторную культуру — падкрэсліў ён. — Будзем адкрываць музеі Пэна, Малевіча, у новы будынак пераедзе музей Шагала — прычым усё гэта ўжо ў бягучай пяцігодцы. Я забараніў у гістарычным цэнтры Віцебска якое-небудзь будаўніцтва. Мы павінны захаваць гэтую частку, рэканструяваць яе, рэстаўраваць.

Што датычыцца пытанняў даўгабудаў, у тым ліку і жылых дамоў. Толькі ў Віцебску штогод трэба будаваць 250-300 тысяч квадратных метраў жылля, і горад выйдзе на дасягненне гэтых паказчыкаў. На сёння ў Віцебску чарга на жыллё налічвае 27 тысяч чалавек, а ў вобласці — 72 тысячы. Праблему з несвоечасовай здачай "пад ключ" некаторых дамоў губернатар растлумачыў і тым, што вядомая будаўнічая арганізацыя ў свой час пачала займацца будаўніцтвам у Смаленскай вобласці. А цяпер беларускія будаўнікі завяршаюць будаваць там аб'екты, і віцебскі домабудаўнічы камбінат будзе на 100% працаваць у Віцебску.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Обзор важнейших событий 16 мая 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика