Глыбокі след памяці
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі.
Гэтае вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад заняволення народаў.
Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям'і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя "Баграціён", Трасцянец і Хатынь — гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёю родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку.
Вечная слава героям! Іх подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў.
Павага да пакалення пераможцаў, працяг славутых ратных і працоўных традыцый — гэта праява нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы.
Шчыра зычу вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, шчасця і поспехаў у жыцці.
З Днём Вялікай Перамогі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.