Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску
07.05.2013
—
Новости Политики
Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў свечку ў прыдзеле храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці "Спаталі мой смутак". З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі.
Затым Прэзідэнт і Мітрапаліт разам паслухалі музыку ў выкананні канцэртнага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з ходам работ па завяршэнні будаўніцтва і стварэнні ўнутранага ўбрання храма-помніка. Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяпіццем. Перад наведваннем храма Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію ІІ.