Аляксандр Лукашэнка даручыў звольніць вінаватых у гібелі пацыенткі ў "Экамедсэрвісе"

Источник материала:  

У сувязі з трагічным выпадкам з пацыенткай медыцынскага цэнтра "Экамедсэрвіс" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вызваліць ад займаемых пасад усіх вінаватых медработнікаў і адміністрацыйны персанал цэнтра, а таксама прымяніць да іх меры стрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы даручыў таксама Міністэрству аховы здароўя ўзяць пад кантроль і кіраванне медыцынскі цэнтр "Экамедсэрвіс". Будучыня гэтай камерцыйнай арганізацыі будзе вызначана ў бліжэйшы час. Камітэту дзяржкантролю даручана праверыць фінансава-гаспадарчую дзейнасць цэнтра, а Следчаму камітэту забяспечыць прыняцце самых жорсткіх мер пакарання да вінаватых.

←Обзор основных событий 3 мая 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика