Створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў

Источник материала:  

У Беларусі створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ ў 2013 годзе. Адпаведны ўказ № 207 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе" 25 красавіка прадпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дакументам створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2013 годзе. У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў", — праінфармавалі ў прэс-службе.

Камісія павінна забяспечыць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прымаць меры па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму, ажыццяўляць прыём грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забяспечваць асвятленне работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

Гэты ўказ забяспечыць выкананне заканадаўства пры падрыхтоўцы і правядзенні ўступных іспытаў і залічэнні абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

"Указ прыняты ў мэтах прадастаўлення гармадзянам роўных магчымасцяў пры паступленні ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў", — адзначылі ў прэс-службе.

←Обзор важнейших событий 26 апреля 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика