Разнастайнасць задач у сферы інфарматызацыі
Інфарматызацыя грамадства з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця Беларусі. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Андрэй Кабякоў на XX Міжнародным форуме па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013", перадае карэспандэнт БелТА.
"У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы адзначыў, што інфарматызацыя з'яўляецца адным з прыярытэтаў, і, знаходзячыся на гэтым форуме, усё больш усведамляеш, што гэта сапраўды так, — адзначыў Андрэй Кабякоў. — І калі Беларусь своечасова не заскочыць у гэты, так званы, цягнік, які ўжо набраў ход, то будзе прыкметна адставаць ад перадавых нацый і краін".
Кіраўнік адміністрацыі лічыць, што разнастайнасць задач у сферы інфарматызацыі і іх выкананняў дае велізарны шанц тым краінам, якія толькі ў пачатку шляху або далучаюцца да гэтага актыўнага працэсу. "А ўлічваючы наш інтэлектуальны складнік, узровень адукацыі, здольнасць актыўна і хутка рэагаваць і вырашаць тыя ці іншыя праблемы, якія ўзнікаюць, у Беларусі сапраўды ёсць шанц, але гэтым шанцам трэба ўмець скарыстацца", — падкрэсліў ён.