Зароблена Br53 млрд

Источник материала:  

Сёлета ў час суботніка зароблена на 29,3 працэнта больш у параўнанні з мінулым годам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Найбольш важкі ўклад у агульны аб'ём сродкаў, заробленых на суботніку, унёс Мінск — Br17 млрд. У Гомельскай вобласці ўдзельнікі суботніка зарабілі Br7,3 млрд, Магілёўскай — Br6,3 млрд, Віцебскай — Br6,1 млрд, Брэсцкай — Br5,7 млрд, Мінскай — Br5,5 млрд, Гродзенскай — крыху больш як Br5 млрд.

Паводле папярэдніх даных, аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі (работ, паслуг) у дзень суботніка ў цэлым па краіне ў бягучых цэнах склаў Br154,3 млрд, што на 28,8 працэнта больш у параўнанні з мінулым годам, выкананых падрадных работ — Br28,9 млрд (на 47 працэнтаў больш).

Усяго ў рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 3 млн 615 тыс. чалавек. Гэта на 2 працэнты больш у параўнанні з 2012 годам.

←Обзор важнейших событий 22 апреля 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика