Крыніца дакладнай інфармацыі
Удзельнікам юбілейнага ХХ Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013" і ХVІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі"
Дарагія сябры!
Віншую вас з адкрыццём юбілейнага ХХ форуму "ТІБО-2013" і спецыялізаванай выставы "СМІ ў Беларусі".
У сучасных умовах найноўшыя камунікацыі набылі асаблівае значэнне і надаюць магутны імпульс дынамічнаму развіццю навукі, культуры і мадэрнізацыі эканомікі.
Кіруючыся сусветнымі тэндэнцыямі, беларускія электронныя і друкаваныя СМІ паспяхова развіваюцца, актыўна ўкараняючы лічбавыя тэхналогіі пры рэалізацыі творчых праектаў. Інтэрнэт-версіі айчынных СМІ сталі агульнадаступнай і паўсюднай крыніцай атрымання свежай і дакладнай інфармацыі.
Міжнародны статус форуму і выставы дэманструе значны да іх інтарэс замежных кампаній, гатовых садзейнічаць актыўнаму прасоўванню інавацыйных тэхналогій у нашай краіне.
Ад усёй душы жадаю ўдзельнікам і гасцям гэтых прадстаўнічых мерапрыемстваў плённай працы і поспехаў у рэалізацыі намечаных мэт.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.