Пасланне Прэзідэнта — у прамым эфіры
19.04.2013
—
Новости Политики
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе трансліравацца ў прамым эфіры па тэлеканале "Беларусь 1" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца ў 11.00. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў. На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкі масавай інфармацыі.