Кузня чэмпіёнаў
Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб'яднанню "Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства "Дынама"
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з 90-годдзем стварэння таварыства "Дынама" — найстарэйшай фізкультурна-спартыўнай арганізацыі Беларусі.
Застаючыся на працягу дзесяцігоддзяў кузняй чэмпіёнаў, БФСТ "Дынама" адыгрывае вядучую ролю ў спорце найвышэйшых дасягненняў, выхаванні алімпійскага рэзерву, развіцці гульнявых дысцыплін.
Прыемна, што на трох апошніх Алімпійскіх гульнях дынамаўцы заваявалі 26 медалёў і неаднаразова дабіваліся перамог у міжнародных спаборніцтвах.
Здароўе нацыі — адзін з найважнейшых прыярытэтаў нашай дзяржаўнай палітыкі. Важна, што сёння ў БФСТ "Дынама" захоўваюць і прымнажаюць свае лепшыя традыцыі, прапагандуюць здаровы лад жыцця, садзейнічаюць патрыятычнаму і маральнаму выхаванню моладзі.
Упэўнены, што, абапіраючыся на магутны патэнцыял і маючы перспектыўнае бачанне задач, таварыства "Дынама" ўпіша яшчэ нямала яркіх старонак у слаўны летапіс айчыннага спорту.
Жадаю ўсім дынамаўцам здароўя, поспехаў, дабрабыту і новых перамог у імя працвітання Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.