Адносіны павінны быць яшчэ больш маштабнымі

Источник материала:  

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам адбылася ўчора.

Кіраўнікі дзяржаў адзначылі паспяховае развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж дзвюма краінамі. Па выніках 2012 года беларуска-ўкраінскі таваразварот дасягнуў рэкорднага ўзроўню $7,9  млрд і ў параўнанні з 2011 годам вырас на 27 працэнтаў. Для Беларусі склалася дадатнае сальда ў памеры $3,3 млрд. Паспяхова рэалізуюцца маштабныя двухбаковыя праекты ў сферы паліўна-энергетычнага комплексу, вытворчай кааперацыі, у прыватнасці па сумеснай зборцы тэхнікі МТЗ, "Гомсельмаш", МАЗ, іншых прадпрыемстваў.

Прэзідэнты абмеркавалі таксама пэўныя праблемы, якія існуюць у двухбаковых адносінах. Дасягнута прынцыповая дамоўленасць аб правядзенні ў маі сустрэчы на вышэйшым узроўні, у ходзе якой будуць разгледжаны гэтыя пытанні.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч абмеркавалі грамадскую ініцыятыву аб стварэнні грамадскага руху Беларусі — Украіны — Расіі. Гэта пытанне таксама стане прадметам абмеркавання на сустрэчы прэзідэнтаў.

←Выбор Венесуэлы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика