Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Сяргеенку Ігара Пятровіча — першым намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па контрразведвальнай дзейнасці;
Бусько Ігара Яўгенавіча — намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай рабоце;
Язерскага Вячаслава Васільевіча — начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
Невяроўскага Аляксандра Віктаравіча — начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;
Буткевіча Ігара Яўгенавіча — першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення;
Гарачку Валерыя Сцяпанавіча — намеснікам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння;
Ігнатава Паўла Уладзіміравіча — начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці;
Падгурскага Івана Мікалаевіча — начальнікам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
Варанковіча Уладзіміра Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве;
Прыму Віталя Аляксандравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтве;
Бяскостага Вячаслава Васільевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:
Чорнага Анатоля Барысавіча — першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Якаўлева Аляксея Уладзіміравіча — намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Цумарава Уладзіміра Міхайлавіча — старшынёй Магілёўскага гарвыканкама;
Найдзёна Паўла Іванавіча — старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама;
Шаўчука Мікалая Мікалаевіча — старшынёй Полацкага райвыканкама;
Якаўлева Сяргея Уладзіміравіча — старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;
Бубена Анатоля Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна;
Курмана Івана Іванавіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна;
Чадзюка Аляксандра Уладзіміравіча — пракурорам Магілёўскай вобласці;
Чэрніка Васіля Мечаслававіча — намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь;
Гагіева Аляксандра Славіевіча — першым намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;
Гурэвіча Валерыя Львовіча — першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;
Здановіча Уладзіміра Мацвеевіча — дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
Косціна Уладзіміра Барысавіча — дырэктарам Дэпарта- мента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
Балбатоўскага Генадзя Мікалаевіча — дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва;
Казачонка Сяргея Аляксеевіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш";
Вашкевіча Юрыя Эдвардавіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш";
Пархомчыка Пятра Аляксандравіча — генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "БелАЗ" — кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг";
Барысенкі Алега Леанідавіча — кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама;
Чабатарова Анатоля Юр'евіча — намеснікам дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента — начальнікам аддзела Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў.