Брацтва моцных духам

Источник материала:  

Грамадскаму аб'яднанню

"Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане"

Дарагія таварышы! Сардэчна віншую вас з 20-годдзем з дня ўтварэння грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане".

З'яднанасць, шчырае жаданне дапамагчы сваім таварышам і родным тых, хто не вярнуўся з поля бою, паслужылі стымулам да стварэння арганізацыі. Вы сталі сапраўдным брацтвам моцных духам людзей, перанёсшы загартаваныя ў полымі вайны гонар і годнасць на мірную ніву.

За адносна невялікі прамежак часу Саюз набыў вялікі вопыт работы. Створаны ўстойлівыя традыцыі па захаванні памяці аб подзвігах воінаў-інтэрнацыяналістаў, падтрымцы сем'яў загінулых аднапалчан. Арганізацыя заваявала высокі аўтарытэт у сучасным беларускім грамадстве і адыгрывае значную ролю ў падтрыманні згоды і стабільнасці, патрыятычным выхаванні моладзі.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, рэалізацыі вашых задум і ідэй для плённай працы на карысць Айчыны.

 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Стратегический локомотив в Балтию и обратно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика