Прынята станоўчае рашэнне аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі

Источник материала:  

Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА адносна інфармацыі аб накіраванні ў Беларусь часовага паверанага ў справах Швецыі.

Па выніках праведзеных па ініцыятыве шведскага боку двух раўндаў кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў беларускім бокам прынята станоўчае рашэнне адносна просьбы шведскага боку аб акрэдытацыі ў Мінску часовага паверанага ў справах Швецыі ў Беларусі, адзначылі ў МЗС.

Марыя Ваньшына таксама падкрэсліла: "Беларускі бок зыходзіць з таго, што дзейнасць шведскага дыпламата ў Рэспубліцы Беларусь будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах 1961 года і накіравана на рэалізацыю значнага патэнцыялу двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё гуманітарных, міжасобасных кантактаў, узаемадзеянне ў галіне экалогіі і тэхнічнай дапамогі".

←Соседям заборы не нужны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика