Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з нававыбраным прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам

Источник материала:  

У ходзе афіцыйнага візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Арменію для ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі інаўгурацыі выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Арменія Сержа Саргсяна адбылася сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі з нававыбраным прэзідэнтам, а таксама спікерам армянскага парламента Овікам Абраамянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў Сержа Саргсяна з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, выказаўшы перакананне, што армянскі народ зрабіў свабодны выбар. "Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што перавыбранне С. Саргсяна на другі тэрмін сведчыць аб даверы насельніцтва дзеючай уладзе, аб рэалізацыі волі і інтарэсаў народа ў рамках палітыкі, якая праводзіцца", — адзначылі ў прэс-службе.

Таксама абмяркоўваліся пытанні беларуска-армянскага палітычнага, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне на міжнароднай арэне.

На сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія Овікам Абраамянам разглядаліся пытанні работы міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Арменія. "Дасягнута дамоўленасць прадоўжыць сумесную прапрацоўку канкрэтных тэрмінаў правядзення пасяджэння міжпарламенцкай камісіі ў Мінску, а таксама парадку дня гэтага мерапрыемства", — растлумачылі ў Палаце прадстаўнікоў.

Акрамя таго, узнімаліся пытанні ўзаемадзеяння заканадаўцаў дзвюх краін у міжпарламенцкіх арганізацыях. У прыватнасці, старшыня Палаты прадстаўнікоў высока ацаніў канструктыўную пазіцыю армянскіх калег, якую яны займаюць адносна Беларусі на міжнароднай арэне. Таксама субяседнікі падтрымалі неабходнасць пошуку магчымасцяў павелічэння беларуска-армянскага тавараабароту, у тым ліку праз пашырэнне тавараправоднай сеткі. Старшыня Палаты прадстаўнікоў акрэсліў перспектыўныя праекты гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі.

←Соседям заборы не нужны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика