Дадатковы стымул для алімпійцаў
05.04.2013
—
Новости Политики
Пераможцы і прызёры Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету, Еўропы, сусветных універсіяд, якія з'яўляюцца студэнтамі і навучэнцамі дзяржаўных устаноў адукацыі, атрымаюць скідкі ў памеры 60 працэнтаў са сфарміраванага кошту навучання.
Гэта прадугледжана ўказам № 155 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 г. № 126", які 4 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Дакументам унесена дапаўненне ва ўказ № 126 "Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове". Прыняцце ўказа накіравана на дадатковае стымуляванне развіцця студэнцкага спорту ў Беларусі.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.