Трэба навучыцца пазіцыянаваць сябе незалежнай дзяржавай

Источник материала:  

Такую думку выказаў на навукова-практычным семінары "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці" ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Радзькова, суверэннай Беларусі ўжо 20 гадоў, і цяпер краіна выходзіць на новы ўзровень свайго станаўлення і развіцця. У гэты момант важна пазбегнуць памылак, дапушчаных папярэднімі пакаленнямі, узяць у гісторыі ўсё самае лепшае, а яшчэ трэба навучыцца сябе ўспрымаць і пазіцыянаваць у свеце як дзяржаву суверэнную, з багатымі традыцыямі і сваёй пазіцыяй на міжнароднай арэне. "Актыў нашай арганізацыі як ніхто іншы знаходзіцца бліжэй за ўсё да грамадзян, і менавіта актывісты "Белай Русі" павінны разумець і ўсведамляць перспектывы развіцця дзяржаўнай самастойнасці Рэспублікі Беларусь, ментальнасць беларусаў, вучыць моладзь паважаць нашу гісторыю, карані, святыні і нашы нацыянальныя асаблівасці", — сказаў ён.

"Каб паспяхова ажыццяўляць працу сярод шырокіх пластоў беларускага грамадства, неабходна валодаць гістарычнымі ведамі. Выкарыстоўваючы магчымасці інфармацыі, варта больш актыўна, я нават сказаў бы настойліва, прапагандаваць дасягненні беларускага народа ў галіне мовы, культуры, духоўных традыцый і каштоўнасцяў", — падкрэсліў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя. Гэта будзе не толькі спрыяць трансляцыі гістарычнага досведу і мэтанакіравана ўмацоўваць гістарычную свядомасць беларускіх людзей, але і дэманстраваць свету багацце гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў.

←Обзор важнейших событий 26 марта 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика