Папу Рымскаму перададзены віншаванні ад імя Прэзідэнта Беларусі

Источник материала:  

Папу Рымскаму Францішку ўчора перададзены віншаванні і найлепшыя пажаданні ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што 19 сакавіка ў ходзе мерапрыемстваў з нагоды пачатку пантыфікату Папы Рымскага Францішка адбылася кароткая пратакольная размова кіраўніка дэлегацыі Рэспублікі Беларусь — старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоля Рубінава з Пантыфікам. Падчас размовы Папу Рымскаму перададзены віншаванні ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы. На цырымоніі таксама прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, архібіскуп Рымска-каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч.

Упершыню ў гісторыі сучаснага каталіцызму для выбараў новага Папы канклаў быў скліканы не пасля смерці, а пасля добраахвотнага адрачэння Папы Рымскага ад Апостальскага прастола.

←Рай превращается в шалаш

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика