Курс на паглыбленне саюзнага будаўніцтва з'яўляецца неабходнасцю і ўсвядомленым выбарам

Источник материала:  

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна прайшла ў Санкт-Пецярбургу, напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.

У пачатку двухбаковай сустрэчы абодва прэзідэнты адзначылі важнасць маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, паколькі ў гэтым фармаце акрамя кіраўнікоў дзяржаў таксама прымаюць удзел кіраўнікі ўрадаў, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.

"Ёсць дзясятак вельмі важных пытанняў, якія не могуць быць вырашаны па-за Вышэйшым дзяржсаветам. Таму мы і сабраліся ў гэтым цудоўным горадзе", — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў асаблівае стаўленне беларусаў да Санкт-Пецярбурга, адкуль, паводле яго слоў, пасля Вялікай Айчыннай вайны прыязджалі ў Мінск асноўныя спецыялісты. "Таму мы вельмі блізкія з піцерцамі, ленінградцамі", — сказаў беларускі лідар, выказаўшы надзею на тое, што бакам удасца рушыць наперад у двухбаковых адносінах.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што добрая атмасфера будзе садзейнічаць дасягненню станоўчых вынікаў сустрэчы.

Праз некаторы час да кіраўнікоў дзяржаў далучыліся прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Міхаіл Мясніковіч і Дзмітрый Мядзведзеў, а таксама дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, і перагаворы прадоўжыліся ў пашыраным складзе.

Курс на паглыбленне саюзнага будаўніцтва з'яўляецца неабходнасцю і ўсвядомленым выбарам

Курс на паглыбленне саюзнага будаўніцтва з'яўляецца неабходнасцю і ўсвядомленым выбарам. Аб гэтым на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу заявіў старшыня ВДС, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

"Дынамічнае развіццё саюзнага будаўніцтва пацвярджае нязменнасць нашага курсу на паглыбленне інтэграцыі. Гэта ўсвядомлены выбар, якому няма альтэрнатывы ва ўмовах глабальнай сусветнай эканомікі", — заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з дня апошняга пасяджэння ВДС прайшло ўжо больш як год, і гэты перыяд быў напоўнены напружанай работай на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, а таксама парламентаў, у цесным кантакце працавалі ўрады, істотна актывізаваўся рэгіянальны кантэкст узаемаадносін.

Прэзідэнт Беларусі, у прыватнасці, упамянуў аб выніках двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за апошнія два гады: "За гэты перыяд наш тавараабарот прыбавіў амаль $16 млрд і наблізіўся да агульнага аб'ёму $45 млрд (па выніках 2012 года. — Заўвага БелТА)". "Наўрад ці такія вынікі былі б магчымы без выкарыстання рэсурсу інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", — падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сучасная сітуацыя ў свеце яшчэ больш настойліва дыктуе неабходнасць дакладна бачыць прыярытэты далейшай эвалюцыі саюзнага праекта. "Нам трэба не распыляць сілы і сродкі, а мэтанакіравана канцэнтраваць іх на найбольш важных для нас, беларусаў і расіян, напрамках. Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы Саюзнай дзяржавы ў новых умовах, аптымізаваць расходы саюзнага бюджэту на карысць падтрымкі праграм, аддача ад якіх дасць максімальна запатрабаваны вынік", — упэўнены Прэзідэнт Беларусі. Ён таксама адзначыў, што гэта пытанне прадугледжваецца абмеркаваць на пасяджэнні ВДС.

Прэзідэнт Беларусі назваў сімвалічным той факт, што цяперашняе пасяджэнне ВДС праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Гэта яшчэ і своеасаблівая сталіца міжпарламенцкага супрацоўніцтва на прасторы СНД, таму што тут працуюць міжпарламенцкія структуры СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ. "Для нашай краіны Санкт-Пецярбург — не толькі надзейны і перспектыўны партнёр, але і блізкі сэрцу кожнага беларуса горад. Тут жылі і працавалі многія нашы вядомыя суайчыннікі", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Упэўнены, што канструктыўнае абмеркаванне тэм сённяшняга парадку дня дасць магчымасць нам выйсці на ўзгодненыя рашэнні. Гэта ўмацуе базіс беларуска-расійскага партнёрства, якое, як вядома, па сваёй сутнасці стала лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адзначыў, у прыватнасці, што набірае абароты працэс стварэння тэхналагічных альянсаў паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі. "Гэта мне здаецца асабліва важным. Пачата фарміраванне холдынга "Расбелаўта", у які ўвойдуць лідары расійскага і беларускага аўтапрама — КамАЗ і МАЗ", — падкрэсліў Прэзідэнт Расіі. Паводле яго слоў, поўным ходам ідзе стварэнне сумеснай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі на аснове расійскай сістэмы ГЛАНАСС з наземным комплексам кіравання ў Мінску.

Важнейшым сумесным інвестыцыйным праектам Уладзімір Пуцін назваў будаўніцтва Беларускай АЭС. "Работы на пляцоўцы па будаўніцтве станцыі ідуць з апярэджаннем графіка. Гэта вялікая расійская інвестыцыя, яна складзе да $10 млрд.".

Прэзідэнт Беларусі дадаў, што "будаўніцтва нашай і калінінградскай станцыі ідуць з апярэджаннем". "Мы заваёўваем рынак электраэнергіі, мы будзем тут з расіянамі першымі, і гэта дасць нам пэўныя перавагі па ліквідацыі дэфіцыту названага прадукту ў гэтым рэгіёне. Гэта вельмі вялікая школа для нашых будаўнікоў, і мы будзем вас прасіць, каб на іншых рынках вы затым прыцягвалі беларусаў да будаўніцтва такіх аб'ектаў", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

←Экономика взаимных интересов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика