Цесныя сувязі на рэгіянальным узроўні з'яўляюцца фундаментам супрацоўніцтва Беларусі і Расіі

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці Віктарам Назаравым, перадае БЕЛТА.

"Дэлегацыі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі для нас заўсёды жаданыя госці, таму што з імі ідзе канкрэтная дзелавая размова", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Омская вобласць з'яўляецца перспектыўным партнёрам для Беларусі, паколькі гэта адзін з вядучых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі і Сібірскай федэральнай акругі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу на дынамічнае развіццё апошнія гады гандлёвага абароту паміж Беларуссю і гэтым расійскім рэгіёнам. Яшчэ ў 2011 годзе ён перасягнуў планку дакрызіснага 2008 года, а за 2012 год вырас амаль на 35 працэнтаў і дасягнуў прыблізна $230 млн. "Упэўнены, што мы зможам яшчэ больш нарасціць гэтыя паказчыкі, паколькі добра ведаем магчымасці Омскай вобласці і патэнцыял нашай краіны", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сучасных умовах простага павелічэння тавараабароту недастаткова. "Сёння для таго, каб паспяхова працаваць на перспектыву, неабходна складаць патэнцыялы і рэалізоўваць сумесныя ўзаемавыгадныя праекты ў розных сферах", — упэўнены кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што размова павінна ісці не толькі аб стварэнні зборачных вытворчасцей, але і сумесных прадпрыемстваў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Омскай вобласці створаны і дзейнічаюць зборачныя вытворчасці сельгастэхнікі беларускіх брэндаў. У Беларусі актыўна працуе прадстаўніцтва Омскага НВА "Маставік". Вывучаецца магчымасць стварэння ў Беларусі сумесна з омскімі партнёрамі вытворчасці тэхнічнага вугляроду і льняных вырабаў медыцынскага прызначэння.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Омскай вобласці ў сельскагаспадарчай галіне, транспартнай сферы, будаўніцтве. Беларускія прадпрыемствы гатовы прапанаваць омскім партнёрам не толькі тэхніку, абсталяванне, але і ствараць інфраструктуру пад ключ. "Словам, напрамкаў супрацоўніцтва не злічыць", — рэзюмаваў Прэзідэнт. Ён запрасіў дэлегацыю Омскай вобласці да абмеркавання канкрэтных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

←С Иртыша на Свислочь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика