Патэнцыял Мiнска трэба выкарыстоўваць максiмальна эфектыўна
05.03.2013
—
Новости Политики
Аб гэтым заявiў учора кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы калектыву Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта памочнiка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўнага iнспектара па Мiнску Фёдара Дамаценку, перадае БЕЛТА.
Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць у тым, што вопыт i такiя асабiстыя якасцi Фёдара Дамаценкi, як аб'ектыўнасць, прынцыповасць у ацэнцы сiтуацыi i ўменне даводзiць пачатую справу да канца, будуць запатрабаваны на новай рабоце.