Прэзідэнт патрабуе канкрэтных вынікаў у развіцці спорту ў Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 лютага прыняў з дакладам аб перспектывах развіцця спартыўнай галіны міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко, памочніка Прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максіма Рыжанкова і першага віцэ-прэзідэнта НАК Ігара Рачкоўскага.
"Я так разумею, што за час пасля назначэнняў вы прыйшлі да нейкай высновы аб стварэнні больш цэласнай структуры кіравання спортам і масавымі заняткамі фізічнай культурай, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — І час надышоў. У нашым спорце адбыліся вельмі важныя падзеі, якія характарызуюць яго стан.
Я маю на ўвазе тое, што завяршыўся чэмпіянат свету па веласпорце на трэку, наша хакейная зборная паспяхова праваліла адборачны турнір на маючую адбыцца Алімпіяду (яна пройдзе практычна ў нас дома, у Сочы, але міма нас). Мінскае "Дынама" завяршыла свой удзел у КХЛ горш, чым у мінулым годзе, не выкананы абяцанні. Па-мойму, "Юнацтва" ў ВХЛ правалілася поўнасцю".
Паводле слоў Прэзідэнта, шэраг вузкіх месцаў выявіў і праведзены чэмпіянат па біятлоне. "Калі б не Домрачава і яе перамога ў мас-старце, наогул не было б аб чым гаварыць. Але гэта перамога не павінна нас збіваць з толку, і мы не павінны думаць, што ў нас там усё добра", — перасцярог Аляксандр Лукашэнка.
"Таму, фарміруючы цэласную сістэму кіравання спортам у нашай краіне, трэба памятаць, што мы яе ствараем пад канкрэтныя вынікі. І калі мы зноў намалюем прыгожа на паперы, а не будзем мець вынікаў, вы ведаеце, хто за гэта адказвае", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Вам дадзены вялікія паўнамоцтвы. Калі ласка, кожны дзень, кожную гадзіну гэтым займайцеся, — сказаў Прэзідэнт. — Наперадзе зімовая Алімпіяда, не за гарамі і летняя. А акрамя Алімпіяды ў нас яшчэ чэмпіянат свету па хакеі. Я гляджу ў нас поўная цішыня ў гэтым плане".
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб неабходнасці правядзення жорсткай кадравай палітыкі ў спартыўнай сферы. "Не справіліся — усіх мятлой, павінны прыйсці новыя людзі, якія хочуць працаваць. Горш ужо не будзе".
У час даклада была абмеркавана бягучая сітуацыя ў спорце, праблемныя пытанні галіны. Прэзідэнту далажылі аб канцэпцыі вырашэння гэтых пытанняў.
Акрамя таго, размова ішла аб рэарганізацыі структуры Мінспорту, захадах, якія робяцца, па выбудоўванні вертыкалі кіравання нацыянальнымі камандамі, абмеркаваны праблемныя пытанні ў антыдопінгавай сферы, выбудоўванні дакладнай сістэмы ў спартыўнай навуцы і медыцыне.
На думку міністра спорту і турызму Аляксандра Шамко, таксама ёсць нямала праблем у падрыхтоўцы рэзерву, развіцці дзіцяча-юнацкага спорту. "Неабходна, каб была больш якасная падрыхтоўка. У дзіцяча-юнацкія школы трэба ажыццяўляць не набор, а адбор перспектыўных маладых і таленавітых дзяцей", — адзначыў ён. Пры гэтым вялікую ўвагу таксама трэба ўдзяляць масавай фізкультуры і спорту.
Прэзідэнт адобрыў прапановы ўдзельнікаў нарады па рэфармаванні спартыўнай галіны і даручыў рэалізаваць іх у сціслыя тэрміны. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў ім у бліжэйшы час правесці прэс-канферэнцыю і праінфармаваць грамадскасць аб прапанаваных падыходах і новаўвядзеннях.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.