Аляксандр Лукашэнка заклапочаны станам спраў у біятлоне

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага сустрэўся з лідарам нацыянальнай зборнай краіны па біятлоне Дар'яй Домрачавай, паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў Дар'ю з залатым медалём на нядаўна праведзеным чэмпіянаце свету па біятлоне.

У час сустрэчы размова ішла аб развіцці біятлона. Кіраўнік дзяржавы з цікавасцю выслухаў меркаванне спартсменкі аб яе бачанні сітуацыі. Прэзідэнт выказаў заклапочанасць станам спраў у беларускім біятлоне ў цэлым і ў нацыянальнай камандзе па біятлоне. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне накіраваць вядомага біятланіста алімпійскага чэмпіёна Сяргея Булыгіна для аказання дапамогі трэнерам і спецыялістам у завяршэнні гэтага спартыўнага сезона і падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў.

Прэзідэнт даручыў Сяргею Булыгіну давесці да адпаведных структур, службовых асоб і спецыялістаў патрабаванні кіраўніка дзяржавы, якія датычацца развіцця біятлона ў краіне.

←Обзор важнейших событий 25 февраля 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика