Прыклад палітычнай і сацыяльнай стабільнасці

Источник материала:  

Беларусь на працягу многіх гадоў служыць прыкладам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 лютага на прыёме кіруючага складу Узброеных Сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Адзінства народа і мір — гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. Толькі ва ўмовах згоды і ўзаемаразумення магчыма працвітанне грамадства", — упэўнены Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем адзначыў, што далёка не ўсе палітыкі сучасных звышдзяржаў засвоілі горкія ўрокі гісторыі. "Нарошчваецца ваенны патэнцыял Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін. Мільёны долараў выдзяляюцца на падтрымку апазіцыйных сіл, якія ставяць за мэту дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і змяніць канстытуцыйны лад", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"На шчасце, беларусы добра памятаюць, да якіх трагічных вынікаў прыводзяць спробы розных "цывілізатараў" устанавіць сусветнае панаванне і навязаць народам чужую волю. З пагардай ставяцца і да тых, хто здраджвае інтарэсам Айчыны, ганьбіць яе добрае імя і служыць нашым нядобразычліўцам", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў Беларусь служыць прыкладам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці. На яго думку, у гэтым немалая заслуга як органаў улады, так і ўсіх сілавых структур. У Беларусі надзейна забяспечваецца ваенная бяспека, пастаўлены магутны заслон любым праявам экстрэмізму і антыканстытуцыйных дзеянняў.

Прыклад палітычнай і сацыяльнай стабільнасці

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, аддаючы даніну памяці ўсім, хто абараняў краіну.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ваеннае супрацоўніцтва з'яўляецца адной з важнейшых сфер міжнароднага ўзаемадзеяння. Рэгулярна праходзяць маштабныя стратэгічныя вучэнні сумесна з прадстаўнікамі сілавых структур дружалюбных краін, умацоўваецца абаронны патэнцыял Саюзнай дзяржавы. Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў актыўна ўзаемадзейнічаюць з замежнымі калегамі для прадухілення трансгранічнай злачыннасці, гандлю людзьмі, абароту наркотыкаў і незаконнай міграцыі. "Навука і высокія тэхналогіі знаходзяць самае шырокае прымяненне ў айчыннай сістэме бяспекі. Сёння ваенны або супрацоўнік органаў унутраных спраў — гэта прафесіянал вышэйшага класа", — упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую ролю ваеннаслужачых у выхаванні маладога пакалення. "Недарма ў народзе кажуць, што сапраўдным мужчынам дастойны называцца толькі той, хто служыў у арміі, — сказаў Прэзідэнт. — Для нашых людзей чалавек у пагонах з'яўляецца ўвасабленнем лепшых маральных якасцяў: высакароднасці, самаадданасці, вернасці абавязку і адказнасці за лёс роднай краіны".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэты святочны дзень аддаецца даніна павагі многім пакаленням людзей у пагонах, усім, хто заваяваў для краіны мір і незалежнасць і хто цяпер забяспечвае бяспеку і суверэнітэт у Беларусі. "Мы схіляемся перад подзвігам воінаў-вызваліцеляў, якія абаранілі Радзіму ад фашысцкіх захопнікаў. Менавіта ў нашы дні асабліва актуальны запаветы франтавікоў аб неабходнасці берагчы мір і спакой на роднай зямлі. Салдаты Вялікай Айчыннай верылі, што перамагаюць у самай апошняй вайне ў гісторыі. Паколькі людскія страты і ўрон ад яе былі вельмі вялікія і, здавалася, ніколі не забудуцца. Воіны-інтэрнацыяналісты цаной сваіх жыццяў гасілі згубны агонь варожасці за межамі сваёй Радзімы. І яны марылі аб тым, каб іх мужнасць і самаахвярнасць паслужылі ўсяму свету для цяперашніх і будучых пакаленняў", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прыклад палітычнай і сацыяльнай стабільнасці

Прэзідэнт павіншаваў прысутных з прафесійным святам і 95‑годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падзякаваў ім за адданасць Радзіме і беларускаму народу.

Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу сілавых структур.

У прыватнасці, пагоны генерал-маёра ўручаны Ігару Лацянкову і Алегу Двігалеву, пагоны генерал-маёра міліцыі — Мікалаю Мельчанку і Аляксандру Барсукову, пагоны генерал-маёра ўнутранай службы — Генадзю Ласуту.

Першаму намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргею Радненку і намесніку старшыні ДМК Сяргею Полудню ўручаны пагоны дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу. Пагоны дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа атрымаў намеснік генеральнага пракурора Мікалай Кукліс.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў генералаў з прысваеннем ім вышэйшых афіцэрскіх званняў. "Генерал — гэта вялікае званне, і атрымаць яго можа толькі дастойны чалавек. Жадаю вам ніколі не страціць гонар гэтага вялікага звання", — сказаў Прэзідэнт.

←Обзор важнейших событий 25 февраля 2013 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика