Абарона Радзімы — свяшчэнны абавязак сапраўднага грамадзяніна

Источник материала:  

Дарагія суайчыннікі! Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Сардэчна віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 95-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

На беларускай зямлі здаўна паважаюць ратную працу. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, а армія — сапраўднай гордасцю народа.

Сёння мы аддаём даніну ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл усіх пакаленняў.

Ушаноўваем вайскоўцаў сучаснай арміі, высокі прафесіяналізм і выдатная баявая падрыхтоўка якіх забяспечваюць ваенную бяспеку краіны.

Выказваю шчырую ўдзячнасць усім грамадзянам, якія ўносяць незалежна ад роду дзейнасці свой уклад ва ўмацаванне дзяржавы і павелічэнне яе нацыянальных багаццяў.

Мы — мірныя людзі, і для нас няма большай радасці, чым спакойна жыць і працаваць на роднай зямлі, а нашы Узброеныя Сілы заўсёды будуць з'яўляцца надзейным гарантам яе аховы. Зычу вам шчасця, міру, дабра, поспехаў у службе і працы на карысць роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←Хлеб модернизации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика