Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане

Источник материала:  

Паважаныя таварышы!

Сёння мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Краіна аддае даніну павагі сваім сынам, якія ў розныя гады ўдалечыні ад Радзімы з гонарам выконвалі воінскі абавязак. Лакальныя канфлікты засталіся незагойнай ранай для ветэранаў, а таксама маці, жонак, нявестаў палеглых салдат і афіцэраў.

Мы схіляемся перад памяццю хлопцаў, чые жыцці абарваліся ў "гарачых кропках", і ўдзячныя за мужнасць тым, хто выстаяў у горане вайны, а цяпер верай і праўдай працуе на карысць дзяржавы. У сучаснай Беларусі вы — перадавы атрад, гатовы ў любы момант стаць на абарону Айчыны, годны прыклад для моладзі.

У дзень памяці і смутку зычу вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

←В Пномпене полная ясность

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика