Прамое даручэнне Ўрада

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме, дзе ўчора былі разгледжаны вынікі работы ў 2012 годзе і планы па выкананні задач на 2013 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадпрыемствы, якія актыўна пачалі мадэрнізацыю, ужо атрымліваюць падтрымку. "На жаль, прадпрыемствы Мінска не ў лідарах мадэрнізацыі. У гэтым плане я не бачу актыўнага ўплыву Мінгарвыканкама на гэтыя працэсы", — заявіў прэм'ер- міністр.

Мадэрнізацыя непазбежна прывядзе да росту інвестыцыйнага імпарту — машын і абсталявання. "Гэта будзе падтрымлівацца, паколькі на старой базе працаваць немагчыма. Але тое, што датычыцца спажывецкага і прамежкавага імпарту, то яны павінны быць скарочаны, — запатрабаваў Міхаіл Мясніковіч. — Лічыце гэта прамым даручэннем урада".

←Арабская весна вырождается в холодную зиму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика