Уладзiмiр Макей i Сяргей Лаўроў абмеркавалi пытаннi ўзаемадзеяння Беларусi i Расii на мiжнароднай арэне

Источник материала:  

Мiнiстр замежных спраў Беларусi Уладзiмiр Макей учора на сустрэчы ў Маскве з мiнiстрам замежных спраў Расiйскай Федэрацыi Сяргеем Лаўровым абмеркаваў шырокае кола пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе беларускага знешнепалiтычнага ведамства.

У прыватнасцi, былi разгледжаны пытаннi правядзення ў гэтым годзе пасяджэнняў кiруючых органаў Саюзнай дзяржавы, удасканалення функцыянавання Адзiнай эканамiчнай прасторы i руху да стварэння Еўразiйскага эканамiчнага саюза. Акрамя таго, бакi абмеркавалi ўзаемадзеянне памiж Беларуссю i Расiяй на мiжнароднай арэне, у тым лiку ў мiжнародных арганiзацыях, развiццё двухбаковага супрацоўнiцтва ў эканамiчнай i гуманiтарнай сферах.

Асаблiвую ўвагу кiраўнiкi знешнепалiтычных ведамстваў дзвюх краiн удзялiлi актуальным пытанням узаемадзеяння памiж мiнiстэрствамi замежных спраў, уключаючы правядзенне да канца гэтага года сумеснага пасяджэння калегiй МЗС Беларусi i Расii.

←Мухи и тигры в одной клетке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика