Дзяржузнагарод удастоены работнікі АПК, будаўнічай галіны, журналістыкі, сферы адукацыі і культуры

Источник материала:  

За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці будаўнічай галіны, сферы тэхнічнай інвентарызацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці, беларускай журналістыкі і айчыннай літаратуры, сістэмы адукацыі і культуры Прэзідэнт Беларусі адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі заслужаных людзей краіны. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лютага.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены дырэктар ААТ "Мурава" Пружанскага раёна Пётр Білецкі і старшыня Бялыніцкага сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Калгас "Радзіма" Аляксандр Лапацентаў.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Магілёўскага райвыканкама Дзмітрый Гобараў, старшыня Круглянскага райвыканкама Анатоль Дуцько, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "АСБ Першая вясна" Уздзенскага раёна Міхаіл Жук, дырэктар ААТ "Александрыя-Агра" Камянецкага раёна Алег Казакевіч. Гэтай высокай узнагароды ўдастоены таксама трактарыст-машыніст СВК "Колхоз "Нива" Кіраўскага раёна Аляксандр Петранкоў, дырэктар унітарнага камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Саўгас "Дабраволец" Клічаўскага раёна Алег Портнік, старшыня СВК "Чырвоны баец" Кіраўскага раёна Аляксандр Серакоў, токар СВК "Агракамбінат Сноў" Нясвіжскага раёна Вячаслаў Шарапа.

Ордэнам Францыска Скарыны адзначаны генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага цырка Якаў Лабовіч.

Медалямі Францыска Скарыны і "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны работнікі аграпрамысловага комплексу краіны, аховы здароўя, адукацыі, культуры, журналістыкі і іншых сфер.

Ганаровае званне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь прысвоена артыстам балета (салістам) — вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Антону Краўчанку, Ірыне і Алегу Яромкіным, а таксама вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) Аляксандру Парфяновічу.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" прысвоена генеральнаму дырэктару Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміру Пракапцову, "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" — начальніку аддзела культуры Ельскага райвыканкама Валерыю Гейхману.

Старшыні СВК "Гарадзея" Нясвіжскага раёна Мікалаю Салаўю прысвоена ганаровае званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі, намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Анатолю Мірчуку — заслужанага будаўніка Беларусі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

←Милые бранятся, соседи тешатся

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика