Бязмежная ўдзячнасць

Источник материала:  

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія суайчыннікі!

Роўна 70 гадоў таму, 2 лютага 1943 года, поўнай і безагаворачнай перамогай савецкіх войскаў завяршылася Сталінградская бітва.

Гэта найбуйнейшая сухапутная бітва ў гісторыі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў азнаменавала сабой карэнны пералом у ходзе баявых дзеянняў, паклала пачатак масаваму выгнанню фашысцкіх акупантаў з савецкай зямлі і ўсяліла ў сэрцы мільёнаў жыхароў нашай планеты цвёрдую ўпэўненасць у немінучым разгроме гітлераўскай Германіі і надзею на мір.

Сталінградская бітва стала трыумфам савецкага ваеннага майстэрства, мужнасці, стойкасці і непахіснай сілы духу салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія ў нечалавечых умовах, пераадольваючы ўпартае супраціўленне праціўніка, разграмілі моцнага і небяспечнага ворага.

У гісторыю гэтая бітва ўвайшла як папярэдніца Вялікай Перамогі. І сёння мы нізка схіляем галаву перад памяццю палеглых герояў, якія цаной свайго жыцця адстаялі права чалавека на свабоду і шчасце. А нашы сэрцы перапаўняюцца бязмернай удзячнасцю да тых, хто, прайшоўшы скрозь бязлітасны агонь, кіпячую волжскую ваду і крывавы снег Сталінграда, выратаваў усю Еўропу ад карычневай чумы і сёння служыць нам прыкладам доблесці, гонару і любові да Айчыны.

Дзякуй вам, дарагія ветэраны, за тое, што вы зрабілі для чалавецтва і для кожнага з нас. Мы, нашы дзеці і ўнукі, сённяшнія і будучыя пакаленні беларусаў будзем вечна шанаваць ваш подзвіг, захоўваць свяшчэнную памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і ўсімі сіламі берагчы завешчанае вамі найвялікшае заваяванне — дружбу народаў і мір на Зямлі.

Зычу вам, паважаныя ветэраны, доўгіх гадоў жыцця і бадзёрасці духу, а ўсім вам, дарагія суайчыннікі, — здароўя, дабрабыту і поспехаў у працы ў імя нашай любімай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

2 лютага 2013 года

←ОДКБ — это звучит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика