Як неўязны "Сівакоў" робіцца ўязным "Дзянісавым"

Источник материала:  
01.02.2013 00:52 — Новости Политики

Як неўязны "Сівакоў" робіцца ўязным "Дзянісавым"

Радыё Свабода
Як неўязны "Сівакоў" робіцца ўязным "Дзянісавым"
Дыплямат амбасады адзной з краінаў Эўразьвязу тлумачыць, ці могуць людзі з "чорнага сьпісу" атрымаць шэнгенскую візу, калі, напрыклад, зьменяць прозьвішча.

Падставай для такога пытаньня ад Радыё Свабода стаў той факт, што невыязная судзьдзя Жанна Дубініна з суду Заводзкага раёну Менску нядаўна стала Жаннай Роўдай.

На гэты момант "чорны сьпіс" беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу, утрымлівае 231 прозьвішча, улучна з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта людзі, якія датычныя да парушэньня правоў чалавека і фальшаваньня вынікаў выбарчых кампаніяў.

Эўрапейскі дыплямат: У Беларусі магчыма ўсё

"Каб атрымаць візу на ўезд, найперш трэба падаць адпаведныя дакумэнты да нас, — гаворыць карэспандэнту Свабоды консул амбасады адной з краінаў Эўразьвязу ў Беларусі. — Мы, у сваю чаргу, паведамляем гэтыя зьвесткі ў Брусэль. Там існуе спэцыяльная сыстэма праверкі. Як яна дзейнічае, я, па-першае, не магу казаць, а па-другое, і сам ведаю гэтую працэдуру толькі ў агульных рысах.

На мой погляд, сыстэма працуе някепска. Напрыклад, я ведаю, што зь яе дапамогай сарваліся дзьве спробы людзей з „чорнага сьпісу“ атрымаць шэнгенскую візу, калі яны зьмянялі ў сваіх прозьвішчах адну-дзьве літары. Забарону наклалі менавіта ў Брусэлі. І таму калі нехта кажа, што яму адмовілі ў візе ў амбасадзе Літвы, Эстоніі, Польшчы ці любой іншай краіны ЭЗ, то гэта ня так. Шлягбаўм для іх зачынілі ня ў Менску, а ў Брусэлі".

Карэспандэнт: "Ці можна ў такім выпадку даць 100% гарантыі, што людзі з гэтага сьпісу не патрапяць у Эўразьвяз?"

Дыплямат: "100% гарантыі, бадай, даваць нельга. Таму што прадугледзець абсалютна ўсё ў жыцьці немагчыма. Напрыклад, выпішуць чалавеку са сьпісу новы пашпарт на абсалютна іншае прозьвішча. Я маю на ўвазе ня тыя выпадкі, калі чалавек жэніцца альбо разводзіцца і ягонае прозьвішча з-за гэтага мяняецца. А наагул бярэцца нейкае іншае прозьвішча, як кажуць абсалютна са столі. Умоўна кажучы, Сівакоў раптам робіцца Дзянісавым".

Карэспандэнт: "А хіба такое ў прынцыпе магчыма?"

Дыплямат:
"У Беларусі, як мне здаецца, магчыма ўсё".
←Почему яблоко в «зимней спячке»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика