Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 86 аспірантам
Распараджэннем кіраўніка дзяржавы назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 86 аспірантам, якія навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі ў дзяржаўных установах, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі.
Стыпендыі назначаны маладым людзям, якія маюць выдатную паспяховасць і значныя дасягненні ў навукова-даследчай рабоце. У прыватнасці, 13 стыпендыятаў з'яўляюцца аўтарамі і суаўтарамі манаграфій, 22 — маюць патэнты на вынаходствы і карысныя мадэлі.
Найбольшая колькасць аспірантаў выконваюць дысертацыйныя даследаванні па тэхнічных (28 чалавек), медыцынскіх і біялагічных (12 чалавек), фізіка-матэматычных (11 чалавек), сацыяльна-эканамічных (11 чалавек) дысцыплінах.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.