Работнiкам i ветэранам органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях
Паважаныя таварышы!
Ад усёй душы вiншую вас з прафесiйным святам — Днём выратавальнiка!
Грамадства высока цэнiць самаадданасць тых, хто пастаянна знаходзiцца на баявым пасту i гатовы рызыкаваць уласным жыццём у iмя выратавання iншых.
Мужнасць i гатоўнасць да самаахвяравання з'яўляюцца адметнымi рысамi многiх пакаленняў выратавальнiкаў. За час сваёй службы, звязанай з трывогамi i небяспекай, вы неаднойчы дэманстравалi вытрымку, стойкасць i адвагу.
Сёння органы i падраздзяленнi па надзвычайных сiтуацыях маюць магутны патэнцыял i здольны на высокiм узроўнi вырашаць пастаўленыя задачы.
Упэўнены, што вы i ў далейшым будзеце ўзорам адданага служэння сваёй краiне i свайму народу.
У гэты святочны дзень шчыра зычу вам новых поспехаў у гэтай адказнай службе, а таксама моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту вам i вашым блiзкiм.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.