Аляксандр Лукашэнка: "У Беларусі не павінны быць зніжаны тэмпы мадэрнізацыі"

Источник материала:  

Такую задачу паставіў 14 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць аб тых фактарах, на якія ўрад у гэтым годзе мае намер звярнуць асаблівую ўвагу.

"На фоне пэўных поспехаў у эканоміцы, аб чым і вы ўжо ў канцы года гаварылі, і міністры нашы адзначаюць, але гэта відаць, існуе, вядома ж, і шэраг негатыўных фактараў, якія не могуць не насцярожваць, але па якіх мы павінны вельмі сур'ёзна працаваць. Было б дзіўна, калі б гэта не адбывалася на фоне ўзрастаючага крызісу сусветнай эканомікі, прынамсі ў Еўрасаюзе, паколькі ўсё ж наша супрацоўніцтва, як і з Расійскай Федэрацыяй, парытэтна вельмі высокае", — адзначыў Прэзідэнт.

Галоўным пытаннем сустрэчы стаў ход падрыхтоўкі да маштабнай мадэрнізацыі вытворчага сектара.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на нізкі тэмп прыросту ВУП, аднак падкрэсліў, што яго больш непакоіць не гэты фактар: у Беларусі не павінны быць зніжаны тэмпы мадэрнізацыі і намечаныя крокі па якасным паляпшэнні эканомікі і вырабляемых тавараў. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў далажыць аб тым, як урад будзе працаваць у гэтым напрамку сёлета, а таксама пацікавіўся тым, як вырашаюцца ўрадам праблемы, якія сёння хвалююць людзей.

Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, у цэлым эканоміка развіваецца даволі стабільна.

Што датычыцца мадэрнізацыі прадпрыемстваў, то Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што тут не павінна быць кампанейшчыны. Але разам з тым неабходна дайсці да кожнага прадпрыемства.

У той жа час дзяржава гатова падтрымліваць працэсы мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця і на прадпрыемствах недзяржаўнага сектара або з невысокай доляй дзяржаўнай уласнасці.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, кожнае прадпрыемства, кожны выканкам, кожнае міністэрства павінны займацца пытаннямі мадэрнізацыі прадметна, і гэта павінна даваць высокі вынік. "Патраціць грошы і не атрымаць новую прадукцыю — гэта злачынства",  — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

←Депардье как зеркало европейской политики

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика