Уладзіміра Макея ў лютым чакаюць у Тбілісі

Источник материала:  
14.01.2013 19:43 — Новости Политики

Уладзіміра Макея ў лютым чакаюць у Тбілісі

Еўрарадыё
Там пройдзе нефармальная сустрэча міністраў транспарту і замежных спраў краін Усходняга партнёрства. На яе запрошаныя і прадстаўнікі Беларусі.

Сустрэча ладзіцца разам з двума еўракамісарамі — камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле і еўракамісарам па пытаннях транспарту Сіімам Каласам. Пра гэта паведаміла кіраўніца МЗС Грузіі Мая Панджыкідзэ.

Нагадаем, што міністр замежных спраў Уладзімір Макей па-ранейшаму знаходзіцца ў "спісе неўязных" Еўрасаюза. У Тбілісі ж ён можа трапіць бесперашкодна.

Як нагадвае на сайце "Хартыя'97" палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, Тбілісі з'яўляецца адзінай сталіцай краіны - удзельніцы Усходняга партнёрства, дзе дагэтуль няма беларускай амбасады. Не выключана, што прыезд Макея супадзе з урачыстым адкрыццём будынка амбасады.
←Заседание Совета глав правительств стран СНГ планируется провести 31 мая в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика