Стыпендыямі і грашовымі прэміямі спецфонду Прэзідэнта Беларусі заахвочаны больш як 1,6 тыс. адораных вучняў і студэнтаў

Источник материала:  

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў аб заахвочванні 1634 вучняў, студэнтаў, педагагічных работнікаў, двух навукова-даследчых і творчых аб'яднанняў навучэнцаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на першы семестр 2012/2013 навучальнага года ў памеры Br675 тыс. прысуджаны 191 студэнту і курсанту ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Грашовымі прэміямі заахвочаны пераможцы ХVІІІ Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы 2012 года, заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах 2012 года, рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства 2012 года.

Таксама прэміраваны пераможцы 14-га Аўстрыйскага турніру юных фізікаў, Міжнароднага конкурсу вучняў "Матэматыка і праектаванне", дзявятай Міжнароднай алімпіяды па эканамічных, фінансавых дысцыплінах і пытаннях кіравання, Міжнароднага конкурсу навуковых работ студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў, Міжнароднай алімпіяды навуковых работ моладзі "Інавацыйная Еўразія", ІV Міжнароднага турніру юных матэматыкаў.

Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br4 млн да Br5,5 млн з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў" узнагароджаны 4 пераможцы 53-й Міжнароднай матэматычнай алімпіяды (Аргенціна, 2012 год), 5 пераможцаў 43-й Міжнароднай фізічнай алімпіяды (Эстонія, 2012 год), 2 пераможцы 44-й Міжнароднай хімічнай алімпіяды (Злучаныя Штаты Амерыкі, 2012 год), 4 пераможцы 23-й Міжнароднай біялагічнай алімпіяды (Сінгапур, 2012 год), 2 пераможцы ХХ Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў (Турцыя, 2012 год), 9 пераможцаў 46-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі (Казахстан, 2012 год), 3 пераможцы 9-й Міжнароднай геаграфічнай алімпіяды (ФРГ, 2012 год), 3 пераможцы 6-й Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы (Бразілія, 2012 год), 4 пераможцы 24-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы (Італія, 2012 год), 3 пераможцы ХІХ Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы (Балгарыя, 2012 год), 4 пераможцы Міжнароднага форуму-конкурсу маладых вучоных "Праблемы нетракарыстання" (Расія, 2012 год), пераможца Міжнароднага студэнцкага конкурсу "Мультыкамфортны дом ІSОVЕR 2012. Адраджэнне і развіццё прамысловага раёна" (Славакія, 2012 год), 4 пераможцы ХХV Міжнароднага турніру юных фізікаў (Германія, 2012 год), пераможца ХХІ канферэнцыі маладых вучоных краін Еўрапейскага саюза (Славакія, 2012 год).

Таксама заахвочвальнымі прэміямі ў памеры ад Br2 млн да Br4 млн узнагароджаны 241 чалавек з ліку педагагічных, навуковых работнікаў і іншых асоб, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных вучняў і студэнтаў, па выніках 2011/2012 навучальнага года.

У адпаведнасці з распараджэннем будзе аказана фінансавая падтрымка навуковаму таварыству вучняў "Колас" дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Цэнтр дзіцячай творчасці гарадскога пасёлка Целяханы" і этнаграфічнаму навучальна-даследчаму калектыву навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 1 пас. Дружны" Пухавіцкага раёна ў мэтах умацавання матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы.

←Вызовы и риски

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика