Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Нараджэння Хрыстовага.
На працягу больш чым двух тысячагоддзяў мільёны людзей з радасцю і надзеяй звяртаюць свае думкі да гэтай падзеі, якая стала пераломным момантам у духоўным жыцці чалавецтва. Евангельскія ідэалы служаць для нас непарушным маральным законам, які пабуджае здзяйсняць велікадушныя ўчынкі і ператвараць навакольны свет.
Раство невыпадкова з'яўляецца адным з самых любімых свят на беларускай зямлі. Бо Праваслаўная царква заўсёды была разам з народам, адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці і фарміраванні характару беларусаў. І сёння яна з'яўляецца нашым надзейным памочнікам у сацыяльным служэнні, справах міласэрнасці і асветы.
Няхай жа гэтыя цудоўныя зімовыя дні прынясуць у вашы дамы і сем'і згоду і ўзаемаразуменне, дастатак, словы кахання і дзіцячы смех. Няхай ззянне калядных зорак увесь год натхняе вас на добрыя справы і стваральную працу ў імя роднай Беларусі.
Здароўя, радасці, поспехаў і шчасця вам, дарагія сябры.
З Раством!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.