Макею тэлефанаваў Шварцэнберг
20.12.2012 21:43
—
Новости Политики
Макею тэлефанаваў Шварцэнберг

Як паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА, "напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, якое адзначаецца 5 студзеня 2013 года, бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі і перспектывы далейшага развіцця беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння. Была закранута таксама тэматыка адносін Беларусі з Еўрапейскім звязам і шляхоў іх нармалізацыі".
У сваю чаргу, на сайце чэшскага МЗС гаворыцца, што "таксама абмяркоўвалася нездавальняючая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і, у тым ліку, пытанне пра палітвязняў".