Паскорыць тэрміны па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў

Источник материала:  

Учора кіраўнік дзяржавы наведаў адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскдрэў". Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў жорстка выконваць тэрміны мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, перадае карэспандэнт БелТА.

"Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сігнал, больш за тое, узяў на сябе вялікую адказнасць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне "малоцяць", пачынаючы ад Амерыкі і заканчваючы Расіяй. Таму працаваць вы павінны дзень і ноч", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. "Прыйшоў час напружвацца. Таму тэрміны нават не падвяргайце сумненню", — падкрэсліў Прэзідэнт.

У час наведвання ААТ "Віцебскдрэў" Аляксандру Лукашэнку далажылі аб мадэрнізацыі прадпрыемства і рэалізацыі інвестпраекта па арганізацыі вытворчасці драўнянавалакністых пліт. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага цэха і сучасным тэхналагічным абсталяваннем. Як далажылі Прэзідэнту, асноўная прычына правалу тэрмінаў рэалізацыі інвестпраекта — гэта віна будаўнікоў, якія не забяспечылі належных тэмпаў работ. "Гэта мінус для вас, што вы не прымусілі іх працаваць як належыць. Трэба было выхопліваць гэтыя аб'ёмы", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на неабходнасць больш актыўна задзейнічаць пустуючыя плошчы пад дрэваапрацоўчыя лініі, на якіх будзе рабіцца высокаліквідная прадукцыя, запатрабаваная на замежных рынках. Тым больш, што ў Беларусі дастаткова сыравіны для такіх вытворчасцяў. "Гэта злачынства, калі ў нас пустуюць плошчы, якія могуць быць задзейнічаны", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама азнаёміўся з дынамікай сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці. Губернатар Аляксандр Косінец далажыў аб ходзе выканання асноўных прагнозных паказчыкаў. У прыватнасці, па такіх найважнейшых, як рост валавога рэгіянальнага прадукту і заробкаў рэгіён знаходзіцца ў лідарах. У снежні гэтага года сярэдняя зарплата павінна скласці $580, а ў 2015-м чакаецца яе рост да $1 тысячы ў эквіваленце. Пры гэтым у вобласці тэмп росту прадукцыйнасці працы апярэджвае рост заработных плат. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ і паслуг) у разліку на аднаго працуючага ў 2012 годзе складзе амаль $58 тыс. У 2013-м плануецца павелічэнне гэтага паказчыка да $70 тыс., а ў 2015 годзе — да $103 тыс.

Разам з тым была звернута ўвага на праблему закрэдытаванасці прадпрыемстваў вобласці і неабходнасць выпрацоўкі механізму вяртання крэдытных рэсурсаў. У гэтым пытанні ў чыноўнікаў, якія суправаджалі Прэзідэнта, былі розныя меркаванні, аднак Аляксандр Косінец запэўніў, што Віцебская вобласць здольная выконваць узятыя на сябе абавязацельствы па вяртанні і абслугоўванні крэдытаў. "Так, мы ўзялі крэдыты, але мы паспелі ва ўмовах фінансава-эканамічнага крызісу мадэрнізаваць многія напрамкі, і як вынік, мы сёння атрымліваем дабаўленую вартасць і маем канкурэнтаздольную прадукцыю з улікам уступлення Расіі ў СГА. Нас гэта (Закрэдытаванасць — Заўвага. БелТА) не палохае. У нас няма пратэрмінаванай запазычанасці", — заявіў губернатар. Аляксандр Косінец таксама далажыў аб мадэрнізацыі прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый, сацыяльнай сферы. "Віцебская вобласць фактычна сядзела на імпартнай іголцы. Прыкладна на 70% прамысловасць залежала ад імпартнай сыравіны, такой, як нафта, газ і мазут. Мы паставілі задачу з 2008 года развіваць перапрацоўчую прамысловасць, машынабудаванне, дрэваапрацоўку, радыёэлектроніку. За гэты час мы ўжо на 10% зменшылі ўдзельную вагу нафтахімічнай прамысловасці. Да 2015 года яе ўдзельная вага павінна складаць толькі 45%", — лічыць губернатар.

Рэканструкцыя і мадэрнізацыя таксама вядуцца ў сферы аграпрамысловага комплексу. У гэтай сувязі Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз нагадаў пра неабходнасць забеспячэння належнага захоўвання тэхнікі і пацікавіўся тым, як выконваюцца яго даручэнні па рэканструкцыі ў кожнай гаспадарцы па адной малочнатаварнай ферме. Як аказалася, у гэтым пытанні ёсць некаторыя недапрацоўкі. "Гэта была лакмусавая паперка для ўсіх губернатараў, памочнікаў, старшыняў райвыканкамаў і кіраўнікоў гаспадарак, наколькі вы самастойна зможаце мабілізавацца і ў кожнай гаспадарцы пабудаваць такі комплекс. Задача стаяла зрабіць гэта ў 2012 годзе", — заўважыў кіраўнік дзяржавы, падкрэсліўшы, што праблем у Віцебскай вобласці не больш, чым у іншых рэгіёнах, а таму даручэнне павінна выконвацца. Пры гэтым Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што ў сельскай гаспадарцы важна не столькі павышэнне ўраджайнасці або надояў малака, колькі прыбытак і рэнтабельнасць работы прадпрыемстваў. "Мне гэта, вядома, таксама важна, але яшчэ больш важна, ці ёсць у вас грошы, ці атрымліваюць людзі зарплату", — падкрэсліў Прэзідэнт.

Нягледзячы на асобныя хібы, Аляксандр Лукашэнка ў цэлым даў станоўчую ацэнку дынаміцы развіцця рэгіёна. "У вас курс правільны — дысцыпліна, парадак. Узялі крэдыт — яго трэба вяртаць. Усё павінна быць сумленна. Вы гэта правільна робіце, — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да Аляксандра Косінца. — Бачу, што ў вас, па меншай меры, дынаміка станоўчая. Трэба бачыць і перспектыву. Тое, што ў вас ёсць гэтыя планы, што вы бачыце перспектыву, — гэта факт".

←Деловой подход — самый верный

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика