Сувязі з паслом у Мінску прывялі да адстаўкі міністра замежных спраў Ізраіля

Источник материала:  
14.12.2012 20:19 — Новости Политики

Сувязі з паслом у Мінску прывялі да адстаўкі міністра замежных спраў Ізраіля

Радыё Свабода
Сувязі з паслом у Мінску прывялі да адстаўкі міністра замежных спраў Ізраіля
Кіраўнік МЗС Ізраіля Авігдор Ліберман паведаміў сёння, што сыходзіць у адстаўку дзеля таго, каб засяродзіцца на сваёй абароне ў судзе. Ліберман таксама падаў у Кнэсэт (парламент) запыт аб зьняцці з яго статусу дэпутацкай недатыкальнасьці, каб яго справа магла быць як найхутчэй разгледжаная.

У чацвер генеральны пракурор Ягуда Вайнштэйн абвясціў, што пракуратура вырашыла закрыць асноўную справу супраць Лібермана адносна магчымага адмывання грошай, расследаванне якой цягнулася больш як 10 гадоў. У суд будзе перададзенае толькі абвінавачанне супраць Лібермана за злоўжыванне грамадскім даверам. Следзтва падазрае, што Ліберман, стаўшы міністрам замежных спраў, аказваў былому ізраільскаму паслу ў Беларусі Зэеву Бэн-Ар'е пратэкцыю нібыта ў якасьці падзякі за тое, што той у свой час з уласнай ініцыятывы даваў яму закрытую інфармацыю. Пры гэтым пракуратура абвінавачвае кіраўніка МЗС у тым, што ён не паведаміў адпаведным органам пра гэтыя дзеянні Бэн-Ар’е. Ліберман, які ўзначальвае таксама партыю "Наш дом – Ізраіль", выказаў надзею, што судовы працэс скончыцца да парламэнцкіх выбараў, прызначаных на 22 студзеня 2013 года.

←Итоговый доклад БДИПЧ ОБСЕ: избирателей ограничили в выборе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика