Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

Источник материала:  

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 10 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні         Святлова Барыса Уладзіміравіча — міністрам культуры Рэспублікі Беларусь.                       Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:  Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні    Пераслаўцава Аляксандра Сяргеевіча — старшынёй Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці.       Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні  КарлюкевічаАляксандра Мікалаевіча — дырэктарам — галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда".                      

Саўчыца Івана Аляксандравіча — членам Брэсцкага аблвыканкама.

Назначаючы міністра культуры, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Барыс Святлоў у гэтай сферы чалавек не новы: "Вы рыхтавалі кадры для Міністэрства культуры і культуры ўвогуле. І павінен сказаць, што вы не проста не пагоршылі сітуацыю ва ўніверсітэце культуры, а значна палепшылі там работу і арганізацыю справы". "Таму я з вялікай надзеяй гляджу на вашу будучую работу ў Міністэрстве культуры. Спадзяюся і думаю, што гэта будзе значны крок наперад пры ўсіх праблемах і цяжкасцях нашай культурнай сферы", — сказаў Прэзідэнт.

Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка папрасіў звярнуць на ўзвядзенне новага будынка музея Вялікай Айчыннай вайны. "Гэта павінен быць храм, вельмі добры музей", — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў даручэнне па далейшым развіцці Нацыянальнага гістарычнага музея: "Трэба паглядзець на гэтыя экспазіцыі, падысці па-дзяржаўнаму, так, як гэта прынята ў нашай краіне, і каб гэта ішло ад народа".

Яшчэ адзін важны напрамак работы новага міністра заключаецца ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій вытворчасці слуцкіх паясоў. "Нам трэба гэты праект развіваць, зрабіць яго дастойным і нефальшывым. Трэба аднавіць тую вытворчасць. Няхай мы няшмат спачатку будзем вырабляць гэтых паясоў, але гэта павінны быць узоры не горшыя, чым яны былі ў свой час", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Асобнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў наконт хутчэйшага завяршэння рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: "Мне абяцаюць, што ў новым тэатры на гэтай пляцоўцы "Паўлінка" будзе ў новым прачытанні. Я з задавальненнем прыйду, пагляджу, і мы адкрыем гэты тэатр. Гэта будзе адзін з лепшых тэатраў Еўропы. Там па апошняму слову тэхнікі ўсё зроблена: і сцэна, і ўмовы для артыстаў".

У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб творчыя работнікі маглі сябе праявіць.

Звяртаючыся да Аляксандра Пераслаўцава, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што выбар яго кандыдатуры быў у тым ліку звязаны з паспяховай работай на ранейшай пасадзе. "Ваша прадпрыемства і цяпер холдынг ("Беларускія шпалеры") — гэта добрая, паспяховая вытворчасць. Яна не завалена і не правалена", — сказаў Прэзідэнт.

"У нас вельмі шмат праблем у дрэваапрацоўцы. Вы бачылі мае жорсткія рашэнні. Я не магу дараваць былому кіраўніцтву зацягванне з уводам магутнасцяў. Гэта ж і адпаведныя страты, — азначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вы, дапусцім, ніколі не спыняліся, прыдумвалі нешта новае. Таму і засталіся на плыву. Так павінны былі працаваць і іншыя. Але нават там, дзе Прэзідэнт падпісаў указ па гэтых дзевяці вялікіх камбінатах, былі правалены тэрміны".

"Усе гэтыя мае, скажам так, непапулярныя рашэнні наконт звальненняў, замацавання кадраў на гэтых вытворчасцях, гэта не таму, што іх там не хапае. Проста трэба парадак навесці. Нельга разбазарваць грошы", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб усе пытанні развіцця дрэваапрацоўчай галіны вырашаліся максімальна аператыўна: "Мы ў будучым годзе ў асноўным павінны гэтыя вытворчасці выдаць. Справа не толькі ў грошах. Іншыя краіны, дзе ёсць дрэваапрацоўка, не спяць. Яны ўводзяць новыя вытворчасці. А хто першы прыйдзе на рынкі, той і будзе імі валодаць. Попыт на гэту прадукцыю вельмі вялікі".

"Таму я практычна штурмам прапаную ўзяць гэту вышыню. І на дрэваапрацоўцы мы навучым іншых, як трэба працаваць і ставіцца да справы", — падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час мае намер наведаць дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ў Магілёве і Віцебску, дзе размова пойдзе аб рэалізацыі планаў па мадэрнізацыі вытворчасцяў.

←Работа по шпаргалке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика