Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Туркменістан, дзе 5 снежня прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На парадку дня пытанні, што датычацца як бягучай дзейнасці арганізацыі, так і яе далейшага развіцця. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць вынікі работы Садружнасці за бягучы перыяд, функцыянаванне міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД па ўмацаванні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама шэраг гуманітарных і культурных пытанняў. Акрамя таго, будзе абмеркавана тэма сумеснага святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Па выніках перагавораў у Ашхабадзе плануецца падпісаць шэраг дакументаў, што датычацца супрацоўніцтва ў галіне арганізацыі інтэграванага валютнага рынку, умацавання ўзаемадзеяння ў сферы фінансавай бяспекі, антытэрарыстычнай дзейнасці.

←Место встречи Ашгабат

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика