На валютным рынку краіны адсутнічаюць насцярожваючыя фактары

Источник материала:  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 лістапада прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзею Ермакову, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перад нашай размовай мне далажылі аб сітуацыі, якая складваецца ў нас на валютным рынку. Павінен сказаць, што насцярожваючых рэзкіх фактараў у нас сёння няма. За лістапад сітуацыя не толькі стабілізавалася, але, як мне дакладваюць, за 22 дні агульнае прапанаванне замежнай валюты перавысіла попыт на яе прыкладна на $150 млн, і гэты працэс прадаўжаецца. Гэта сведчыць аб тым, што мы можам і вышэй за $200 млн па выніках месяца атрымаць перавышэнне прапанавання над попытам. Гэта добры паказчык", — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што золатавалютныя рэзервы не зменшыліся і захоўваюцца на ўзроўні $8 млрд. "І па іншых сегментах валютнага рынку ў нас забяспечваецца стабільнасць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё эканомікі: "Стабільнасць — гэта добра, без стабільнасці не можа быць і размовы аб далейшым нашым развіцці. Але вы цудоўна разумееце, што без эканомікі не будзе стабільнасці". "Калі мы не будзем займацца эканомікай, а ваша задача разам з урадам — гэта крэдытаванне пад прымальныя стаўкі нашай эканомікі, то нас могуць чакаць дрэнныя часы. Няхай не ў гэтым годзе, няхай не ў будучым, але гэты эфект будзе накоплівацца. І я гэта бачу ў паездках па краіне і сустрэчах з кіраўнікамі прадпрыемстваў. Таму мяне гэта пытанне найбольш цікавіць", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыла Надзея Ермакова, Нацбанк на пастаяннай аснове рэалізуе меры па стымуляванні развіцця эканомікі краіны. "Сёння ў нас ёсць стабільнасць на валютным і фінансавым рынках, ідзе прыток укладаў насельніцтва ў беларускіх рублях і замежнай валюце. Ідуць валютныя паступленні, у тым ліку продаж валюты ад суб'ектаў гаспадарання нармальны", — расказала кіраўнік Нацбанка.

"Што датычыцца падтрымкі эканомікі, гэта, вядома ж, пытанне крэдытавання. Так, сёння рублёвыя крэдыты для прадпрыемстваў дарагія. Але гэта стымулюе іх знаходзіць варыянты, устараняць сваю безгаспадарчасць, спаганяць дэбіторскую запазычанасць для таго, каб можна было выплаціць заработную плату і закупіць сыравіну", — сказала Надзея Ермакова. Пры гэтым яна ўдакладніла, што дзяржава аказвае падтрымку пры рэалізацыі эфектыўных праектаў, якія арыентаваны на экспарт або імпартазамяшчэнне, у выглядзе зніжэння працэнтных ставак па крэдытах. "Працэнтныя стаўкі кампенсуюцца з рэспубліканскага або абласных бюджэтаў. А роля банкаўскай сістэмы — кантраляваць эфектыўнасць выкарыстання крэдытных грошай, каб яны давалі аддачу", — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

←Обзор важнейших событий 27 ноября 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика