Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!
Шчыра віншую вас з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Праца сялян заслужана шануецца нашым народам. Сёлета ў засекі Беларусі пакладзены самы багаты ўраджай хлеба. Па адной тоне збожжа на жыхара краіны — гэта вынік, варты найвышэйшай адзнакі, і пацвярджэнне вернасці выбранага шляху развіцця галіны.
Багаты стол у доме кожнай беларускай сям'і — гэта цалкам ваша заслуга.
Цяперашнія прыярытэты аграрыяў заключаюцца ў стварэнні сучаснай інавацыйнай вытворчай базы, павышэнні канкурэнтаздольнасці прадукцыі і нарошчвання экспарту. Упэўнены, што іх рэалізацыя будзе на годным узроўні.
За руплівае і прадуктыўнае выкарыстанне зямлі, матэрыяльна-тэхнічнае ўмацаванне сельскагаспадарчых і перапрацоўчых арганізацый выказваю падзяку ўсім работнікам і ветэранам аграпрамысловага комплексу, вучоным-аграрыям.
Зычу вам і вашым сем'ям добрага здароўя, шчасця і новых працоўных здзяйсненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.