Беларусь гатова супрацоўнічаць з Бангладэш у галіне ядзернай энергетыкі і касмічнай сферы

Источник материала:  

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, які знаходзіўся з візітам у Народнай Рэспубліцы Бангладэш, сустрэўся ўчора ў Дацы з прэзідэнтам краіны Зілурам Рахманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў у розных сферах эканомікі. Было адзначана, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага партнёрства з Народнай Рэспублікай Бангладэш.

У той жа дзень Міхаіл Мясніковіч выступіў ва Універсітэце Дакі. Прэм'ер-міністр Беларусі заявіў, што Беларусь прапануе Бангладэш супрацоўніцтва па многіх напрамках навукова-тэхнічнай дзейнасці. Адна з перспектыўных сфер партнёрства -- ядзерная энергетыка. "У Беларусі прынята рашэнне аб будаўніцтве АЭС. Мы ведаем, што ў Бангладэш стартуе будаўніцтва станцыі з параметрамі, аналагічнымі беларускім, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Мы гатовы актыўна супрацоўнічаць з вашымі спецыялістамі ў гэтай галіне і аказваць падтрымку".

Яшчэ адна перспектыўная галіна для ўзаемадзеяння — касмічная сфера. Беларусь запусціла ўласны спадарожнік дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, стварае групоўку касмічных апаратаў сумесна з Расіяй і плануе пабудаваць свой спадарожнік сувязі.

Беларусь таксама зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных з Бангладэш праектаў у аграпрамысловым комплексе. Беларускія спецыялісты маюць багаты вопыт па развіцці розных напрамкаў сельскай гаспадаркі і гатова імі падзяліцца. Акрамя таго, у якасці ўзаемавыгаднай галіны для партнёрства разглядаецца і біятэхналагічная галіна. "Вы маеце ў гэтай сферы дзейнасці вялікія поспехі, мы будзем вельмі рады бачыць ваш бізнэс і спецыялістаў на фармацэўтычным рынку Беларусі", — дадаў прэм'ер-міністр. Ён таксама прапанаваў дзелавым колам Бангладэш партнёрства з Паркам высокіх тэхналогій Беларусі. Сёння гэта сучасны буйны ІТ-цэнтр, які пастаўляе свае паслугі і прадукты ў 50 краін свету.

Міхаіл Мясніковіч пазітыўна ацаніў перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі, падкрэсліўшы, што Бангладэш праз Беларусь знойдзе прамы шлях у Еўропу.

←Обзор важнейших событий 13 ноября 2012 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика